заст  Для вучняў 8-х класаў СШ №31 у бібліятэцы імя Я. Маўра 23, 24 студзеня праходзіла гадзіна інфармацыі «Гісторыі подых жывы», прысвечаная 105-годдзю абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

  Юнакі і дзяўчаты даведаліся пра асноўныя этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці, праглядзелі і абмеркавалі відэаролік прысвечаны гэтай даце, успомнілі трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама вучні пазнаёміліся са знакамітымі асобамі эпохі БССР: П. Машэравым, К. Мазуравым, М. Шмыровым і іншымі. Свае веды па гісторыі Беларусі дзеці падмацавалі актыўным удзелам у віктарыне «Гартаючы Радзімы старонкі».12