заст  17 студзеня напярэдадні вялікага праваслаўнага свята супрацоўнікі бібліятэкі імя У. Караткевіча правялі для вучняў спецыяльнай школы №26 праваслаўную гадзіну «Гэта свята душы выратавання і першазданнай чысціні».

  Падлеткі праслухалі біблейскую гісторыю Хрышчэння Ісуса, апісанную ў Новым Завеце, даведаліся пра таінства, якое з'яўляецца ўваходам у царкву, як у Царства Божай Ласкі. Вучням таксама расказалі, як праходзіць хрышчэнне дзіцяці ў царкве, якія абавязкі ў хросных, што сімвалізуе трохразовае апусканне хрышчуемага ў ваду і чаму хрышчэнне называюць другім нараджэннем.