заст  17 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 2-х класаў СШ №11 прайшла краязнаўчая гадзіна «Есть город древний на Двине» ў межах праекта да 1050-годдзя з дня заснавання Віцебска па творчасці віцебскіх паэтаў «Любы мой горад – натхнення крыніца».

  Пачалося мерапрыемства з прагляду відэакліпа «Гімн горада Віцебска», музыка Аляксандра Рауза, словы Тамары Красновай–Гусачэнкі. Потым дзецям расказалі легенду пра заснаванне горада Віцебска, пачыталі вершы Давіда Сімановіча, Вольгі Русілкі, Анатоля Канапелькі, Валянціны Шырынавай. Затым дзеці наклеівалі фотаздымкі і малюнкі адметнасцей горада, якія упаміналіся ў паэтычных радках, і пра якія расказвала бібліятэкар на агульны плакат, у цэнтры якога была размешчана выява сэрца, сімвалізуючая любоў жыхароў да свайго горада. Маляўнічы калаж дзеці дапоўнілі маленькімі сардэчкамі, у якіх напісалі пажаданні Віцебску ў юбілейны год яго нараджэння.21