заст  16 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча завяршыўся Тыдзень бяспекі ўрокам перасцярогі «Бяспека апошніх зімовых забаў», у якім бралі ўдзел вучні 2-х класаў СШ №11.

  Дзецям расказалі пра правілы паводзін на лядовых катках, пра неабходнасць асцярагацца ледзяшоў, якія падаюць з вышыні. Асобная старонка была прысвечана цюбінгу – катанне на надуўных санках па снезе, лёдзе і вадзе. Вучні даведаліся пра характарыстыкі цюбінга, па якіх параметрах трэба яго падбіраць, пра плюсы і мінусы катання на надуўных санках, а таксама пра правілы бяспечных паводзін: выкарыстанне ахоўных сродкаў, выбар абсталяваных схілаў і інш. Дзеці актыўна прынялі ўдзел у размове, расказалі пра вясёлыя і не вельмі выпадкі катання на цюбінгу, прааналізавалі свае памылкі.