заст  12 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла гадзіна памяці «Ала – сястра Хатыні».

  Вучням 4 «В» класа СШ №11 прадставілі выставу «Генацыд беларускага народа», асаблівую ўвагу звярнулі на плакат, прысвечаны Гомельскай вобласці, расказалі пра трагедыю спаленай фашыстамі вёскі Ала, якая размяшчалася ў Светлагорскім раёне пасярод лесу і ў якой было знішчана 1758 чалавек. На мерапрыемстве была выкарыстана інфармацыя з успамінаў яе жыхароў, выжыўшых у ходзе гэтай карацельнай аперацыі, віртуальна дзяцей правялі па мемарыялу, які быў ўзведзены ў 2020 годзе, паказалі відэаматэрыялы, якія расказвалі пра падзеі таго страшнага дня, паказалі відэакліп песні «Вот и лес, и опушка, а за ней деревушка...», напісанай спяваком і кампазітарам Сяргеем Пархоменка.1