заст  11 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла інтэрактыўная гутарка «Важны крок на шляху нашай дзяржаўнасці».

  Увагу вучняў 3-4-х класаў СШ №11 звярнулі на выставу пад той жа назвай, абазначылі асноўныя этапы фараміравання беларускай дзяржаўнасці, а потым прапанавалі адказаць на пытанні тэста «Мы ганырымся сваёй гісторыяй» і прыняць удзел у гульні «Ба! Знаёмыя ўсё твары»: трэба было суаднесці кнігі беларускіх аўтараў, атрымаўшых высокае званне «Народны паэт БССР» і «Народны пісьменнік БССР» з іх партрэтамі. Вучні паспяхова справіліся з усімі заданнямі і атрымалі шмат карыснай інфармацыі па тэме мерапрыемства.1