заст  27 снежня і 5 студзеня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшло фальклорнае свята «Святы вечар, шчодры вечар», у якім бралі ўдзел наведвальнікі школьнага лагера СШ №11 і СШ №28.

  Дзецям расказалі біблейскую гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста, пра традыцыі гэтага праваслаўнага свята, нагадалі, як выглядае і што сімвалізуе калядная зорка. Падчас вясёлага святкавання дзеці спявалі навагоднія дзіцячыя песні, танчылі, дэкламавалі вершы, удзельнічылі ў традыцыйных народных гульнях. Напрыканцы мерапрыемства дзецям расказалі добрую, шчымлівую казку пра зорачку, якая выратавала маленькую дзяўчынку (Алена Масла «Зорачка»), а потым пачаўся «чароўны зорапад", і кожны ўдзельнік свята змог загадаць, нашаптаць запаветнае жаданне маленькай зорачцы, што «упала» на яго далонь.123