заставка  13 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам членаў гуртка «Бусляня» прайшла літаратурная гадзіна «Вось дык свята – Новы год!».

  Дзецям прадставілі кнігі па тэматыцы мерапрыемства, пазнаёмілі з сюжэтамі асобных аўтарскіх навагодніх казак: Юліі Івліевай «Дзяжурны па Новаму году», Уладзіміра Адоеўскага «Мароз Іванавіч», Ліліі Носавай «Ліст Дзеду Марозу», Ганса Хрысціяна Андэрсена «Ёлка», а таксама нагадалі цікавыя факты з гісторыі святкавання Новага года ў нашай краіне і расказалі, як з'явілася і замацавалася традыцыя ўпрыгожваць елку. Затым дзеці з паперы пры дапамозе нажніц і клея зрабілі навагоднія цацкі і размясцілі іх на галінках серабрыстай прыгажуні.1