заст  13 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў спецыяльнай школы №26 прайшла праваслаўная гадзіна «Святло Віфлеемскай зоркі».

  Падлеткам расказалі біблейскую гісторыю нараджэння Хрыста, пазнаёмілі з хрысціянскімі традыцыямі правядзення Святак, звярнулі ўвагу на неразрыўную сувязь навагодніх сімвалаў і сімвалаў Раства. У літаратурнай часцы мерапрыемства вучняў пазнаёмілі з сюжэтамі кнігі Сельмы Лагерлёф «Святая ноч» і паданнямі «Першая елка на Раство», «Пачуй свайго анёла». Атрыманая на мерапрыемстве інфармацыя была праверана і замацавана пры дапамозе пытанняў брэйн-рынга «Пад зоркай духоўнасці».