заст  6 снежня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 2-х класаў СШ №11 прайшло адкрыццё выставы ёлачных цацак «Што за дзіва – наша ёлка!».

  Бібліятэчную ёлку ўпрыгожылі творчыя работы Анжалікі Вішнеўскай і членаў студыі саломапляцення культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна». Дзеці з захапленнем разглядвалі рукавічкі і валёнкі, створанныя ў тэхніцы валяння шэрсці, навагоднія шары - у японскай тэхніцы кінусайга, кацяня, зайчыка, клоўна, мухаморчыка, вавёрку, лісяня – у тэхніцы аўтарская лялька, сняжынкі і зорачкі ў тэхніцы саломапляцення. Дзецям даспадобы прыйшоўся святочны нарад елачкі, і яны нават павадзілі вакол яе хараводы.1