заст 24 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча ў межах Дзён літаратуры, прысвечаных Уладзіміру Караткевічу, з удзелам членаў гуртка «Бусляня» прайшло гучнае чытанне казкі «Чортаў скарб».

  Дзецям спачатку расказалі пра дзяцінства паэта, пра яго любімую кнігу, пра любоў да жывёл, асабліва кошак, якія сваім мурканнем стваралі для яго спрыяльную творчую атмасферу. Гурткоўцы ўважліва праслухалі казку «Чортаў скарб», адказалі на пытанні віктарыны «Каму чорт дзяцей калыша?» і прыступілі да стварэння казачнай кошкі. Кожны рабіў акрас гераіні па свайму густу: пярэсты і рыжы, у разнакаляровыя кружочкі і палосачкі. Усе аперацыі дзеці выконвалі акуратна і з любоўю, таму работу закончылі з упэйненасцю, што такая кошка абавязкова прынясе ў іх дом шчасце.132