заст  23 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла віктарына-гульня па казках У. Караткевіча «Спатканне з цудам», у якой прынялі ўдзел вучні 1-х класаў СШ №11.

   Удзельнікаў мерапрыемства пазнаёмілі з біяграфіяй пісьменніка, прадставілі зборнікі яго казак і звярнулі ўвагу дзяцей на мудрую гісторыю пра жабак і чарапаху. Дзецям расказалі змест казкі, а яны, у сваю чаргу, далі характарыстыку героям, адказалі на пытанні віктарыны, а потым прынялі актыўны ўдзел у гульнях: «Дрэва, вецер, куст», «Жабкіны спевы», «Скокі на балоце».1