заставка  23 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 3-4-х класаў СШ №11 прайшоў урок па кнізе нарысаў Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».

   Дзеці даведаліся чаму аўтар, менавіта так назваў сваю кнігу, пра гісторыю яе напісання, пра версіі паходжання назвы «Белая Русь», пра помнікі прыроды і запаведныя мясціны Беларусі, якія знайшлі адлюстраванне на старонках кнігі. Вучняў зацікавіў фальклорны і фактычны матэрыял пра Князь-возера і возера Свіцязь, пра горады Магілёў і Нясвіж. Напрыканцы мерапрыемства дзецям паказалі відэакліп на песню «Зямля пад белымі крыламі» ў выкананні калектыва «Сябрынка».