заст  22 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі імя У. Караткевіча запрасілі вучняў спецыяльнай школы №26 прыняць удзел у праваслаўнай гадзіне «Святые. Они служили не себе – своей Отчизне».

 Падлеткам расказалі пра святых – заступніках воінства – Андрэя Першазваннага, у гонар якога быў заснаваны першы ордэн і Андрэеўскі крыж, Фёдара Ушакова, дзякуючы якому была выйграна руска-турэцкая вайна, Георгія Пераможца, які выратоўваючы дзяўчыну, працяў дзідай цмока, Аляксандра Неўскага, пад кіраўніцтвам якога была атрымана перамога над рыцарамі Лівонскага ордэна падчас знакамітага Лядовага пабоішча.