заст   22 лістапада ў бібліятэцы імя Я. Маўра для вучняў 8 «А» класа СШ № 31 быў праведзены літаратурны час «Пад ветразем дабра і прыгажосці», прысвечаны знакамітаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу.

   Старшакласнікі пазнаёміліся з жыццёвым шляхам Уладзіміра Сямёнавіча, яго першымі вершамі, з падрабязнасцямі стварэння гісторыка-прыгодніцкага дэтэктыва «Дзікае паляванне караля Стаха». Таксама даведаліся аб экранізацыях твораў пісьменніка, а потым паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю.

 Бібліятэкар прапанавала хлопцам і дзяўчатам прыняць удзел у конкурсах «Каралеўства крывых люстэрак», «Знайдзі пару» і гульне-віктарыне «Напісанае застанецца», якія дапамаглі замацаваць атрыманую падчас сустрэчы інфармацыю.1112