ЗАСТ  З 10 па 17 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча да Міжнароднага дня адмовы ад курэння наведвальнікаў чытальнай залы запрасілі пазнаёміцца з выставай «Курэнне скарачае жыццё».

  Бібліятэкар прадставіла размешчаныя на выставе кнігі і прафілактычна-інфармацыйную прадукцыю, прывяла цікавыя факты з гісторыі табакакурэння, пазнаёміла з прычынамі распаўсюджвання дрэннай звычкі сярод падлеткаў, расказала пра памылковыя погляды на курэнне, вынікі яго ўздзеяння на малады арганізм, пра пасіўнае курэнне,  адмоўныя бакі электроннай цыгарэты і пра небяспеку курыльных сумесяў «Спайс».1