заст 11  15 лістапада з удзелам выхаванцаў групы «Пчолкі» дзіцячага садка № 95 прайшоў урок-знаемства з бібліятэкай «Дом, дзе жывуць кнігі».

  Дзяцей правялі па падраздзяленнях бібліятэкі, паказалі фармуляр чытача, расказалі якую інфармацыю ён змяшчае і як трэба беражліва і акуратна адносіцца да кнігі. Маленькія чытачы таксама паспелі пазнаёміцца з дзіцячымі выданнямі на абанеменце і ў чытальнай зале і прадэманстраваць свае творчыя здольнасці: напамяць чыталі вершы, спявалі песні, паказвалі казачных персанажаў.