заст  Да Міжнароднага дня энергазберажэння 16 лістапада ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшла гадзіна карысных парад «Азбука беражлівасці».

  Вучні 3-х і 4-х класаў СШ №11 вывучалі простыя правілы і законы эканоміі: што трэба зрабіць, каб сберагчы цяпло, не расходваць дарэмна ваду, эканомна выкарыстоўваць электрычнасць. Дзеці з цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях: «Што такое добра і што такое дрэнна», «Абганялкі», «Паветра – вада», «Я – карэспандэнт», «Блытаніна», «Энергетычная мазаіка», а потым знаёміліся з кнігамі на выставе «Беражы, эканом, памнажай!». Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі відэафільм «Энергазберажэнне для дзяцей» і мультыплікацыйны фільм пра альтэрнатыўныя крыніцы энергіі «Смешарыкі. Гатэль «У вясёлага альпініста».1