заст   12 лістапада ў бібліятэцы імя Е. Лось адбыўся занятак з цыкла «Літаратурны астравок» для дзяцей, наведваючых гурток «Чароўная лямпа».

   На ім юныя «чараўнікі» і іх бацькі пазнаёміліся з кнігай Анастасіі Валхоўскай «Чарнічны мішка. Каляндар летуценнікаў». Гэта незвычайнае выданне, якое можа напоўніць цудамі нават самыя сумныя дні, ператвараючы іх у Дзень добрых навін ці Дзень паласатых шкарпэтак. Зразумела, што творчае заданне для ўдзельнікаў занятка патрабавала стварыць лялечнага мядзведзіка. З вялікім задавальненнем яго рабілі і дзеці, і дарослыя.123