заст  5 і 12 лістапада члены гуртка «Бусляня» бібліятэкі імя Ул. Караткевіча сталі ўдзельнікамі праваслаўнай гутаркі «Я хацела ўбачыць анёла, што за спінай нячутна стаіць».

  Анжаліка Іванаўна Вішнеўская расказала, як жывуць анёлы на небе, ці бываюць яны на зямлі? Дзеці таксама даведаліся пра тое, колькі Анёлаў налічваецца па вучэнню Царквы, пра асноўнае іх назначэнне, чаму іх называюць вестунамі і з якой весткай з'явіўся Архангел Гаўрыіл у Назарэце Дзеве Марыі. З добрым настроем дзяўчынкі прыступілі да работы. Яны падбіралі матэрыялы для адзення і крылляў, апраналі і ўпрыгожвалі, запляталі косы і ўкладвалі буклі.1