заст   1 і 2 лістапада з удзелам наведвальнікаў школьнага лагера СШ №34 і СШ №38 прайшла літаратурна-пазнавальная праграма «Яе Вялікасць Казка».

  Дзецям прапанавалі паразважаць над асаблівасцямі народнай і аўтарскай казкі, назваць самыя распаўсюджаныя зачыны і канцоўкі чароўных гісторый, магічныя прадметы, сродкі перамяшчэння, вялікіх чарадзеяў. Ілюстрацыямі для адказаў дзяцей сталі экспанаты на выставах драўляных скульптур «Талент майстра казку ажывіў» і выставе творчых работ «Героі казак у госці да нас». Удзел у гульнях і віктарынах «Незвычайная торбачка», «Гонкі за лідэрам», «Кніжны перапалох» праверыў і замацаваў веды дзяцей.