заст     26,31 кастрычніка, 1 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна цікавых паведамленняў «Ой, лянок, лянок, мой чысты, валакністы, залацісты» з удзелам вучняў пачатковых класаў СШ №11 і наведвальнікаў школьнага лагера гімназіі №9 імя А. Белабародава, гімназіі №3 імя А. С. Пушкіна.

     Дзецям прадставілі кнігі па тэме, расказалі, калі і дзе ўпершыню была выраблена льняная тканіна і аддзенне з яе, пра вырошчванне гэтай культуры і пра аперацыі па яе апрацоўцы, а таксама пра тое, чаму лён з'яўляецца нацыянальным сімвалам нашай краіны. Дзецям далі магчымасць патрымаць у руках льняное валакно, льняныя вырабы, прадэманстраваць іх перад аўдыторыяй, а таксама паўдзельнічаць у цікавых гульнях і віктарынах: «Вясёлая ткачыха», «Садзі лянок», «Загадкавая расліна», «А мы сеялі лён» і іншыя.11.1245