заст   29 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча членам гуртка «Бусляня» на гадзіне народнай творчасці «В старину мастерили девчушек из лоскуточков, да ниток катушек» знаёмілі з асаблівасцямі работы над стварэннем гульнявой народнай лялькі.

   Анжаліка Вішнеўская расказала, што пры дапамозе такіх лялек развівалі ў дзяцей фантазію, вучылі сітуацыйнай гульні, патрабуючай ад іх жывога ўдзелу, абуджалі цікавасць да народных традыцый.
   Старанна і акуратна дзяўчынкі працавалі над нараджэннем лялькі, якая для адных стане вернай сяброўкай, для другіх упрыгожваннем у доме, а для кагосьці добрым падарункам, зробленым сваімі рукамі.