заст   У межах Дзён літаратуры, прысвечаных жыццю і творчасці У. Караткевіча, у бібліятэцы, якая носіць яго імя, 31 кастрычніка адбылася літаратурна-музычная імпрэза «Да мяне прытулілася слова» з удзелам вядомай віцебскай паэтэсы Вольгі Русілкі, пастаяннай удзельніцы караткевічаўскіх чытанняў.

   Вольга Іванаўна расказала вучням 9-10-х класаў СШ №12 як яна прыйшла ў паэзію, хто прывіў ёй любоў да роднага слова, прадставіла свае кнігі, прапанавала выканаць творчыя заданні па беларускай мове і літаратуры. На мерапрыемстве прагучалі лірычныя вершы ў выкананні аўтара з розных зборнікаў. Старшакласнікі таксама паглядзелі відэакліп на песню «Гэта восень» (аўтар слоў і музыкі Вольга Русілка) і відэакалаж «Стары альбом» з фотаздымкамі розных гадоў.