заст  22 кастрычніка ў бібліятэцы імя  У. Караткевіча члены гуртка «Бусляня» пад кіраўніцтвам валанцёра Анжалікі Вішнеўскай прынялі ўдзел у гадзіне народнай творчасці «Гаспадынька прыбірае, чысцінёю хата ззяе».

  Дзецям расказалі, што нашы продкі вялікую ўвагу надавалі энергетычнай чысціні жылля і для абароны дома ад цёмных сіл і сурокаў існавала нямала абярэгаў, сярод якіх і лялька Мятлушка. Гурткоўцы даведаліся таксама пра галоўнае прызначэнне лялькі Мятлушкі: вымятаць з хаты сваркі, звады, усю негатыўную энергетыку і пра тое, як з яе дапамогай рабілася ўборка і ачышчэнне памяшканняў ад усяго благога. Дзеці з сабой прынеслі невялічкія венічкі, на аснове якіх і выраблялася лялька. Кожная дзяўчынка, падбіраючы тканіну для спадніцы, курты, фартуха, старалася як мага прыгажэй прыбраць сваю Мятлушку, каб яна з жаданнем выконвала свае абавязкі.1