заст   19 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча адзначылі Дзень бацькі. З удзелам вучняў 1-х і 3-х класаў СШ №11 прайшла святочная праграма «Я ганаруся табой, тата!».

   Дзецям прадставілі выставу фотаработ студэнтаў ВДУ імя П.М. Машэрава «Мир в семье – мир в стране», выставу кніг па тэме, далі магчымасць паразважаць над пытаннем: якімі якасцямі павінен валодаць тата, расказалі сюжэты народных і аўтарскіх казак, у якіх бацька выступае галоўным чалавекам у сям'і, мудрым і справядлівым дарадчыкам. І яшчэ застаўся час, каб паглядзець відэакліп песні «Папа может всё, что угодно!» і разам патанчыць.