заст   12 кастрычніка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча разам з вучнямі 3-4-х класаў СШ №11 адзначылі Дзень маці.

 Падчас святочнай праграмы «З мамай добра ўсюды дзецям» гучалі вершы на рускай і беларускай мовах. Павучальныя гісторыі пра самаахвярнарнасць матчынай любові, пра няўдзячныя ўчынкі сыноў і дачок расчулілі дзяцей да слёз, а відэазапісы дзіцячых песен, прысвечаных самаму роднаму і блізкаму чалавеку, паднялі настрой. Дзеці падпявалі вядомым выканаўцам, падбіраючы самыя добрыя і ласкавыя словы, расказвалі пра сваіх матуль і пра тыя свае ўчынкі, якія яе парадавалі ў апошні час.1