заст   12 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 1-х класаў СШ №11 прайшла пазнавальна-гульнявая праграма «Восень залатая сее радасць на зямлі».

   Дзеці назвалі асноўныя прыкметы восені, адгадалі загадкі, вобразна апісалі карціны віцебскіх мастакоў, на якіх знайшлі адлюстраванне восеньскія пейзажы. Бібліятэкар пачытала вершы рускіх і беларускіх паэтаў, расказала, чаму лісце дрэў мяняе фарбы і як звяры рыхтуюцца да зімы. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паслухалі музычную кампазіцыю П.І. Чайкоўскага «Октябрь» з цыкла «Поры года».123