заставка   30 верасня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вакальнага калектыву ветэранаў педагагічнай працы ВДУ имя П.М. Машэрава «Ліра» (мастацкі кіраўнік Ларыса Лабунова) прайшла літаратурна-музычная вечарына «Мои года - мое богатство», прысвечаная  Дню пажылых людзей.

    Бібліятэкар павіншавала ўсіх са святам,  шмат добрых, цёплых слоў сказала пра старэйшае пакаленне, рукамі якога адноўлены пасля вайны наш горад, і якое з'яўляецца прыкладам для моладзі, як трэба працаваць і як трэба адпачываць. У святочнай праграме прагучалі патрыятычныя песні, песні камсамольскага юнацтва ўдзельнікаў калектыву, а таксама аўтарскія песні і вершы, у якіх былі агучаны асноўныя рэцэпты простага чалавечага шчасця і вечнай маладосці.12