заст     21 верасня вучні 3-4-х класаў СШ №11 у межах «Адзінага дня бяспекі» прынялі удзел у прафілактычнай гадзіне «Предупреждён, значит вооружён», якая адбылася ў бібліятэцы імя У.Караткевіча.

     Вучням расказалі пра прычыны і наступствы рэальных пажараў, якія ў апошні час асвятляліся ў сродках масавай інфармацы, пазнаёмілі з сюжэтам апавядання Валерыя Квілорыі «Як я матэматыку спісываў», у якім надзвычайная сітуацыя ўзнікла ў кватэры шматпавярховага дома, і дзеці змаглі да прыезда пажарных патушыць ахоплены полымем тэлевізар. Напрыканцы мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах, а таксама паглядзелі мультыплікацыйны фільм «Смешарыкі. Азбука пажарнай бяспекі».1