заставка     З 1 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць выстава драўляных скульптур «Талент майстра казку ажывіў» члена народнага клуба мастакоў «Контур» і беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Леаніда Саўчанкі. На выставе прадстаўлены творчыя работы, якія запрашаюць у свет казкі, народнай і аўтарскай.

     Так тут можна ўбачыць наіўную Чырвоную Шапачку і пражэрлівага ваўка, бабусю і двух яе гусей, шэрага і белага, павадыра з мядзведзем з казкі Ул. Караткевіча «Чортаў скарб», карэту з Папялушкай, ваўка і сямёра казлянятак і іншых казачных персанажаў. Запрашаем на выставу і жадаем прыемнага прагляду.1MyCollages2