заставка 1 верасня супрацоўнікі бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча вучняў 3«Г» класа «Сярэдняй школы №28 г. Віцебска імя Е.Зяньковай» запрасілі прыняць удзел у літаратурна-пазнавальнай праграме «Круг чытання».

     Ім прадставілі дзіцячыя кнігі рознай тэматыкі: пра нашу краіну Рэспубліку Беларусь, яе дзяржаўныя і нацыянальныя сімвалы, пра ўнікальнасць і маляўнічасць беларускай прыроды, пра памятныя мясціны і адметнасці роднага Віцебска, пра Вялікую Айчынную вайну і піянераў–герояў. З цікавымі казачнымі гісторыямі дзяцей пазнаёмілі пры дапамозе незвычайнай торбачкі, у якой знаходзіліся «чароўныя» прадметы.
   Супрацоўніцу бібліятэкі Людмілу Воранаву, якая на працягу мінулага года праводзіла мерапрыемствы для дзяцей–інвалідаў, запрасілі 1 верасня ў якасці ганаровага госця ў «Спецыяльную школу № 26 г. Віцебска» на ўрок ведаў, падчас якога былі намечаны напрамкі далейшага супрацоўніцтва школы і бібліятэкі.12