заст     З нагоды Дня беларускага пісьменства ў ЦГБ імя М. Горкага 2 верасня адбылася сустрэча-дыялог «Каб мову мець, каб звацца Чалавекам», удзельнікамі якой сталі навучэнцы 6-х, 9-х, 10-х і 11-х класаў СШ № 4.

     Размова пачалася з таго, што гэта свята займае асаблівае месца сярод іншых беларускіх свят, мае свае традыцыі і адметнасці. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што сталіцай Дня беларускага пісьменства штогод вызначаецца горад, які пакінуў значны след у гісторыі беларускага кнігадрукавання, літаратуры і асветы. А пачатак гэтай традыцыі быў пакладзены ў 1994 годзе ў горадзе Полацку. Потым маладыя людзі ўспаміналі беларускіх літаратараў: ад класікаў да сучаснікаў і экспромтам чыталі вершы беларускіх паэтаў. Заключнай часткай сустрэчы стала прэзентацыя, прысвечаная жыццю і творчасці Канстанціна Вераніцына – уражэнца Гарадка, горада, які стаў цэнтрам свята ў 2023 годзе.1234