заставка  З 12 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць выстава творчых работ "Героі казак у госці да нас" членаў гуртка "Бусляня", якія прынялі ўдзел у выставе-конкурсе Адкрытага фестываля літаратурнай казкі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Касцюм для героя", аб'яўленым ДУ "Культурна-гістарычны комплекс "Залатое кола г. Віцебска "Дзвіна".

  Некалькі месяцаў Анжэліка Вішнеўская, Эвеліна Пухавая, Ірына Кожар, Вольга і Ганна Фраловы працавалі над творчымі работамі ў тэхніцы лялькі-матанкі па казках пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Ізраіля: Таццяны Белакуравай "Казка пра Машу-русалачку", Алены Курынай "Кот-медаліст", Марыны Козікавай "Ангелок", Наталлі Жызнеўскай "Прыгоды Клёныча"; рабілі кампазіцыю і давалі сваю назву да яе, стваралі герояў, апраналі іх у адпаведныя касцюмы. Удзельнікаў гуртка запрасілі на адкрыццё выставы-фестываля "Касцюм для героя", дзе яны былі адзначаны дыпломамі ўдзельніка і змаглі сфатаграфавацца разам з аўтарамі казак і побач са сваёй работай.21