сайт  5 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для наведвальнікаў  аздараўляльнага лагера “Арыенцір” ДУА “Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” прайшла гадзіна баявой славы “Самим Багратионом осенен разгром врага в родимой Беларуси”.

  Падлеткам расказалі пра пачатак вайны, пра партызанскі і падпольны рух і пра адну з самых маштабных і паспяховых аперацый Вялікай Айчыннай вайны – беларускую аперацыю 1944 года пад кодавай назвай “Баграціён”: як распрацовываўся план, хто быў яго галоўным складальнікам, якія франты і партызанскія зоны ўдзельнічалі ў наступленні, як мужна і самаадданна змагаліся за свабоду беларускіх гарадоў савецкія воіны і якія помнікі і мемарыяльныя кампазіцыі берагуць памяць пра той ратны подзвіг.