Короткевича 1  5 і 6 ліпеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла святочная праграма "Сам ён звонкая легенда, якой і рэху не абняць", прысвечаная 141-гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы. У ёй бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера ДУА "Гімназія №3 г. Віцебска імя А.С. Пушкіна" і ДУА "Сярэдняя школа №34 г. Віцебска".

   Дзецям расказалі пра герб рода Луцэвічаў, пра дзяцінства паэта, пра яго захапленні чытаннем і музыкай, пра ступені адукацыі, якія ён прайшоў, пра традыцыі і абрады купальскага свята, пра смелыя забавы юнакоў і варажбу дзяўчат. Дзеці і самі змаглі прыняць удзел у святочных абрадах. Яны кідалі прыгожае купальскае кола на імправізаванае вогнішча, стараліся, каб вяночак трапіў не толькі на "рэчку" але і на гарлачык (папяровую кветку) на "вадзе", адгадвалі старажытныя славянскія загадкі, шукалі папараць-кветку, якая па народнаму павер'ю прыносіла шчасце, багацце і поспех таму, хто змог яе знайсці, сарваць і зберагчы.245