заст     6 і 7 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для школьнага лагера гімназіі №3 СШ №34 прайшло свята адкрыцця праграмы летняга чытання «С доброй книгой ярче лето!». Гаспадыня Лета павітала дзяцей, павіншавала з пачаткам самых вялікіх школьных канікул і запрасіла прыняць удзел у цікавай святочнай праграме.

     Але адправіцца ў займальнае падарожжа па Кніжнай Галактыцы дзецям перашкодзіў злосны камп'ютэрны вірус Кербер: ён захапіў у палон і аблытаў камп'ютэрным павуціннем саму Каралеву Кнігу. Каб яе выратаваць, трэба было выканаць шматлікія заданні, якія паказалі б, што дзеці не знаходзяцца ў камп'ютэрнай залежнасці, што яны любяць чытаць, займацца спортам, тварыць, гуляць на свежым паветры. Спрабавала разблытаць камп'ютэрнае павуцінне нават бабулька Шапакляк. Не ўсё атрымлівалася ў гэтага казачнага персанажа, але дзеці ёй ахвотна дапамаглі правільна адказаць на пытанне, зрабіць зарадку, напісаць верш. І калі Каралева Кніга была вызвалена, то і з адмоўнай гераіняй Эдуарда Успенскага таксама адбыліся метамарфозы, ёй захацелася стаць добрай, прыйшла любоў да кнігі і чытання. Спектакль спадабаўся і дзецям, і настаўнікам, выклікаў шмат пазітыўных эмоцый і даў правільную ўстаноўку на ўсё лета: «С хорошей книгой ярче лето!»123456