заст     1 і 2 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла святочная праграма «Планета дзяцінства», прыўрочаная да Міжнароднага дня аховы дзяцей. У мерапрыемстве бралі ўдзел наведвальнікі летніх лагераў гімназіі №3, СШ № 42 і СШ № 11.

     Дзецям расказалі пра гісторыю ўтварэння свята, пра сімволіку малюнкаў, размешчаных на спецыяльным сцягу, прадставілі кнігі на выставе «Дзяцінства пад аховай». Дзеці адгадвалі летнія загадкі-нескладушкі, адказвалі на пытанні казачнай прававой віктарыны, бралі на сябе адказнасць за ўвесь зямны шар, беражліва перадаючы яго з рук у рукі. Кожны ўдзельнік патрымаў у руках сцяг і пад песню «Хай заўжды будзе сонца!» зарадзіў яго энергетыкай міра і дабрыні.12345