заст     30 и 31 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Сусветнага дня без тытуню прайшлі прафілактычныя гульні «Скажам дрэнным звычкам: «Не!» і гутаркі ля выставы «Курэнне: міфы і рэальнасць». Падчас гульні дзеці знаёміліся са змесцівам легендарнай скрыні Пандоры, даставалі з яе і называлі зашыфраваныя ў малюнках шкодныя звычкі, а потым, вызваляючы ад іх сябе і ўвесь свет, зноў адпраўлялі «небяспечныя» малюнкі пад замок.

     У выставы «Дым або свежае паветра – зрабі правільны выбар» бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з гісторыяй табакакурэння, прычынамі распаўсюджвання дрэннай звычкі сярод падлеткаў, расказала пра памылковыя погляды на курэнне, вынікі яго ўздзеяння на малады арганізм, пра пасіўнае курэнне, пра адмоўныя бакі электроннай цыгарэты і пра небяспеку курыльных сумесяў «Спайс».