2423 кастрычнiка на ўрок пазакласнага чытання «Вядомыя беларускiя казачнiкi» у бiблiятэку імя Талстога завіталі навучэнцы 4-га класа СШ № 18.

Увазе прысутных была прапанавана гутарка пра важнасць і значэнне казкі ў пазнанні народнай мудрасці, урокаў жыцця і маралі. Было падкрэслена, што казка прымушае думаць, шукаць і знаходзіць выйсце з розных жыццёвых сітуацый. Дзецям цікава было даведацца пра адрозненне народных казак ад літаратурных. А потым адбылося знаёмства з класікамі беларускай казкі і сучаснымі аўтарамі казак для дзяцей, прагучалі аўдыёверсіі казкі Я. Коласа "Зайчыкі" і У. Караткевіча "Кацёл з каменчыкамі". Завяршыўся ўрок віктарынай і аглядам беларускіх літаратурных казак, прадстаўленых на кніжнай выставе.