пр30018,19,20,21 красавіка ў бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча на літаратурна-музычнай гадзіне «Глядзіць пралескамі на свет мой край блакітнавокі» разам з вучнямі 1-х і 2-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» адзначылі Дзень пралескі.

Дзецям расказалі паданні і легенды, звязаныя з гэтай прыгожай вясенняй кветкай, прачыталі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, паглядзелі відэакліпы дзіцячых песен пра пралеску, паслухалі ўрывак з музычнай пьесы П.І. Чайкоўскага «Красавік. Пралеска» цыкла «Поры года». Вучні таксама даведаліся пра біялагічныя асаблівасці першацветаў, пра тое, што большасць з іх занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама прынялі ўдзел у фізкультмінутцы «Кветка распускаецца, сонцу усміхаецца».