заст     14 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 5 «В» класа СШ №11 прайшла гадзіна памяці «Тут - што ні знак – то боль нечалавечы». Бібліятэкар расказала дзецям пра невыносныя ўмовы ўтрымання мірных жыхароў у лагерах смерці пад агульнай назвай «Азарычскі лагер смерці», прадставіла кнігу Наталлі Яцкевіч «Азарычы – дарога смерці» з серыі «Беларусь.

     Трагедыя і боль памяці», расказала пра лёс хлопчыка Мішы Дзятлава, які «На свае вочы» (так і называецца яго апавяданне ў кнізе «Ніколі не забудзем») бачыў усе тыя здзекі і прыніжэнні, якія чынілі фашысты над вязнямі канцлагера, пра ўнікальны выпадак, калі за калючым дротам нарадзіўшаеся дзіця - хлопчык Валенцін Татарынаў, выжыў без маці дзякуючы схуднелым і змардаваным вязням, якія аддавалі яму апошняе і падтрымлівалі гэты кволы парастак жыцця ў тых страшных умовах існавання, дзе не вытрымліваў нават арганізм дарослага чалавека.12