пп 213 і 14 красавіка вучняў 1- 2-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска» і вучняў 4 «Г» класа ДУА «Гімназія №3 г.Віцебска імя А.С. Пушкіна» запрасілі прыняць удзел у віртуальным касмічным рэйсе «Паміж сузор'яў і планет», прысвечанаму Дню касманаўтыкі.

Спачатку для дзяцей зрабілі экскурс у гісторыю, расказалі пра праекты першых касмічных ракет і апаратаў, пра Юрыя Гагарына, Валянціну Церашкову, беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Алега Навіцкага. Дзяцей пазнаёмілі з кнігамі на касмічную тэматыку.

Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікам прапанавалі размаляваць карцінку «Астранаўт у адкрытым космасе» і яны ў колерах паказалі сваё бачанне касмічнай прасторы.пп3пп1