ч112 красавіка ў бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча з удзелам вучняў 3 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Віцебска» прайшоў урок беларускага чытання «Не шкодзь прыродзе, жыві з ею ў згодзе!».

Дзяцей пазнаёмілі з двумя ўнікальнымі выданнямі: «Чырвоная кніга ў казках і вершах беларускіх пісьменнікаў» і «Малая дзіцячая Чырвоная кніга» В.К.Гардзей, займальныя сюжэты якіх абуджаюць у сэрцах любоў да ўсяго жывога на зямлі, да раслін, кветак, звяроў, да таго непаўторнага свету, які робіць наш край прыгожым, а таксама служаць папярэджваннем для чалавека - не дайце ачарсцвець душы, а сэрцу стаць абыякавым. Затым дзеці пачыталі напамяць вершы і абмяркавалі празаічныя творы, якія вучаць берагчы дзівосны свет роднай прыроды.