заст     6 і 7 красавіка да Сусветнага дня здароўя ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 1-х і 2-х класаў СШ №11 прайшла валеалагічная гадзіна «Дзе шукаць краіну Здароўя?», якая расказала, як важна з ранняга дзяцінства выхоўваць актыўныя адносіны да свайго ўласнага здароўя, весці здаровы лад жыцця, выконваць асабістую гігіену, праводзіць шмат часу на свежым паветры, займацца спортам, правільна харчавацца.

     Каб замацаваць атрыманыя веды, дзецям прапанавалі прыняць удзел у гульнях і віктарынах: «Карыснае-шкоднае», «У здаровым целе - здаровы дух», «Такія розныя звычкі», а фізкультхвілінка «Чтобы сильным стать и ловким, приступаем к тренировке» дала магчымасць актыўна парухацца і падняць настрой.1234