заставка гот14 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла літаратурна-музычная вечарына «Ах, этот Старый Новый год!» з удзелам творчага калектыву «Славянка» (мастацкі кіраўнік Геннадзь Грачоў).

У праграме мерапрыемства прагучалі зімовыя песні, песні пра простыя чалавечые пачуцці і эмоцыі, рамансы і арыі з опер вядомых рускіх і замежных кампазітараў. На літаратурнай старонцы вечарыны Антаніна Осіпава прэзентавала аўдыторыі свае ўласныя гумарыстычныя вершы і басні. Цудоўная музыка, душэўныя песні, таленавітыя паэтычныя радкі падарылі аўдыторыі шмат пазітыўных эмоцый, паднялі настрой і далі добры шанец яшчэ раз весела сустрэць Новы год.123