заставка12 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для навучэнцаў 2 «В» класа СШ №11 прайшоў ўрок-знаёмства з творчасцю Канстанцыі Буйло «Каб магла я зоркаю гарэць», прыўрочаны да 130-годдзя з дня нараджэння паэтэсы.

Вучням расказалі пра дзяцінства паэткі, пра яе першыя спробы ў літаратуры і выдадзеныя кнігі. Непасрэднае знаёмства з творчай спадчынай Канстанцыі Буйло пачалося з прагляду відэазапісу верша «Дожджык» у выкананні Ягора Андрэйчанка, вучня 3 класа гімназіі № 2. Затым дзеці прынялі ўдзел у віктарынах і гульнях: «Загадкі ад Канстанцыі Буйло» па вершах «Пралеска», «Журавіны», «Дуб», «Сакавік»; «Музыка лесу» па вершу «Бор шуміць»; «Услед за паэтычным радком» па вершу «Чалавечая рука»; «Словы і малюнкі» па вершу «Па суніцы». Закончылася мерапрыемства сумесным выкананнем песні на словы Канстанцыі Буйло «Люблю мой край».1234