1    25 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 3-4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11» і вучняў 4«А» класа ДУА «Гімназія №9» прайшла гадзіна цікавых паведамленняў па кнізе нарысаў Ул.Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».

 

    Дзеці даведаліся чаму аўтар менавіта так назваў сваю кнігу, пра гісторыю яе напісання, пра версіі паходжання назвы «Белая Русь», пра помнікі прыроды і запаведныя мясціны Беларусі, якія знайшлі адлюстраванне на старонках кнігі.

    Вучняў зацікавіў фальклорны і фактычны матэрыял пра Князь-возера і возера Свіцязь, пра горад Магілёў і горад Нясвіж. У лірычнай старонцы мерапрыемства прагучалі вершы паэта «На Беларусі Бог жыве» і «У векавечнай Бацькаўшчыне клёны...», а таксама песня на словы Ул.Караткевіча «Я сумую па радзіме».

2

3

4

6