шукаем формулу здароўя18 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла валеалагічна-літаратурная гадзіна "Шукаем формулу здароўя", падчас якой вучням 3-х і 4-х класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г.Віцебска" расказалі пра цалебныя багацці прыроды нашай краіны.

Дзеці даведаліся, што грыбы і расліны, прадукты жывёльнага і мінеральнага паходжання ўтрымліваюць у сабе непаўторнае спалучэнне біялагічна актыўных рэчываў. Вучням прадставілі кнігу Тамары Крукавай "Лясная аптэка", якая ўяўляе сабой казачную энцыклапедыю лекавых раслін. Дзецям спадабаліся захапляльныя і добрыя казкі пра вярбу і трыпутнік, крапіву і дзьмухавец, маліну і календулу, якія дапамагаюць развіваць вобразнае мысленне, абуджаюць дапытлівасць і жывую цікавасць да чытання.