мой родны край -118 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча для вучняў 4 "В" класа ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прайшла літаратурная гадзіна "Мой родны край, мая Радзіма, жыццё маё і гонар мой".

Бібліятэкары разам з дзецьмі абмеркавалі розныя варыянты паходжання назвы "Белая Русь", патлумачылі прыгожыя і паэтычныя назвы нашай краіны, якія далі ёй знакамітыя беларускія пісьменнікі. Уладзімір Караткевіч – "Зямля пад белымі крыламі", Разалія Александровіч – "Зямля з блакітнымі вачыма", Васіль Вітка і Янка Сіпакоў - "Зялёны лісток на планеце Зямля". З казкі-загадкі Уладзіміра Ліпскага "Тры браты" пачалася гаворка пра сімволіку краіны. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў размове: правільна растлумачылі сімвалічны сэнс колераў Дзяржаўнага флага, назвалі расліны і злакавую культуру, якія прысутнічаюць на Дзяржаўным гербе краіны, а напрыканцы мерапрыемства прачыталі патрыятычныя вершы беларускіх паэтаў Васіля Жуковіча, Уладзіміра Карызны, Яўгена Крупенькі, Міхася Пазнякова, Алеся Пісьмянкова.мой родны край-2мой родны край-3